У былой югаслаўскай рэспубліцы Македонія працягваецца жаночы чэмпіянат Еўропы па гандболе.

У рамках асноўнага раўнду зборная Беларусі ў сераду згуляла ўнічыю з камандай Нямеччыны — 28:28 (14:13).

Турнірнае становішча групы 2, кожная каманда згуляла чатыры матчы:

Расія ‑‑ — 7 балаў, Нямеччына — 7, Швецыя — 4, Македонія — 2, Харватыя — 2, Беларусь — 2.

Зборныя Расіі і Нямеччыны датэрмінова забяспечылі сабе пуцёўкі ў паўфінал.

Беларускі сёння згуляюць з гаспадынямі чэмпіянату — Македоніяй.

Жывая трансляцыя на канале «Лад» у 21:10.
Харватыя сёння гуляе са Швецыяй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?