Трагедыя адбылася на 78-м кіламетры дарогі Любань-Глуск, паведаміў сайт autorun.by.

Кіроўца Nissan Pathfinder на віцебскіх нумарах не даў рады кіраванню і з'ехаў у кювет. Аўто перавярнулася і ўдарылася ў дрэва.

Паводле папярэдніх звестак, за рулём была 32-гадовая жыхарка Магілёва. «У выніку ДТЗ загінулі кіроўца і 60-гадовы пасажыр - таксама жыхар Магілёва», — паведаміў БелТА прадстаўнік УДАІ УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0