Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні ў сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.
Шорт-лісты:
— Гуманітарныя навукі: філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства.
— Сацыяльна-палітычныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.
Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан), Беларускі Інстытут Амерыкі, сям’я Кіпель (ЗША).
Запрашаем усіх ахвотных на абвешчанне вынікаў Прэміі Кангрэса за 2017 год, якое адбудзецца 12 снежня а 20.00 у залі Princess I гатэля «Crowne Plaza» (Мінск, вул. Кірава, 13).