22-гадовы грамадзянін Беларусі затрыманы супрацоўнікамі паліцыі Санкт-Пецярбурга за згвалтаванне 15-гадовай дзяўчыны.
Як паведамляюць «Невские новости», увечары 10 снежня ў паліцыю звярнулася 34-гадовая грамадзянка Беларусі. Яна паведаміла, што два дні таму яе дачка, студэнтка першага курса Універсітэта прамысловых тэхналогій і дызайну, была згвалтаваная ў вагоне-бытоўцы.
Гвалтаўніка затрымалі. Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.
0
0
0
0
0
0