Бяда здарылася раніцай 11 снежня.

У памяшканні Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ішлі будаўнічыя працы. Рабочыя пазбаўляліся ад смецця проста — скідваючы яго на зямлю.

«А пасля мы глядзім ў акно — а на зямлі цела ляжыць. Труп», — паведаміў «Нашай Ніве» адзін са студэнтаў.

Фота з тэлеграм-канала studentyBY

Фота з тэлеграм-канала studentyBY

Віцебская міліцыя пацвердзіла — загінуў 54-гадовы рабочы. На яго ўпалі парэнчы, якія выкінулі з чацвёртага паверха.

У самім універсітэце здарэнне не каментуюць.

Цяпер на месцы здарэння працуюць следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?