Раніцай 11 снежня акцёра тэатральнай лабараторыі Fortinbras ізноў даставілі ў суд Цэнтральнага раёна. Цяпер ён чакае магчымасці азнаёміцца з «дапрацаваным» пратаколам. Аднак у будынак суда яго не заводзяць, а трымаюць у спецаўтамабілі, піша spring96.org.

Адна з сябровак затрыманага распавяла, што на працягу гэтых дзён амаль немагчыма атрымаць аніякай дакладнай інфармацыі: ніхто нічога не тлумачыць, давалі супярэчлівыя дадзеныя. 

Судовае пасяджэнне вяла Вікторыя Шабуня. Адзін з акцёраў аштрафаваны на 367,5 рубля (15 базавых велічыняў), двое іншых студэнтаў затрыманыя да суда і знаходзяцца ў ЦІПе. Суд будзе заўтра.

6 снежня «Беларускі свабодны тэатр» правёў флэшмоб з «міліцыянерамі» ў ЛГБТ-пагонах ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0