У Брэсце на пешаходным пераходзе аўтобус ледзь не збіў дзіця, паведамляе BrestCity.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 9 снежня ў Брэсце на перакрыжаванні Сальнікава-Махновіча. На запісы з вулічнай камеры бачна, што дзіця дачакалася зялёнага сігналу святлафора, а затым пабегла па пешаходным пераходзе. У гэты час таксама на зялёны сігнал выязджаў гарадскі аўтобус.
На шчасце, сутыкнення не адбылося.