Юрыдычная камісія латвійскага Сейму 9 снежня зацвердзіла ў апошнім чытанні ўнесеныя ўрадам папраўкі ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія прадугледжваюць павелічэнне адпаведных штрафаў.

Штраф за невыкарыстанне ў неабходным аб’ёме дзяржмовы складзе 25—50 латаў (50—100 даляраў ЗША). Яшчэ большыя штрафы чакаюць арганізатараў публічных мерапрыемстваў, якія не забяспечаць належны пераклад — 100—200 латаў (200—400 даляраў).

Магчыма будзе скасаваны ранейшы парадак пакарання, калі парушальнікаў закону аб мову за першае парушэнне толькі папярэджвалі. Цяпер штрафаваць прапанавана адразу.

Канчатковы разгляд законапраекту запланаваны на 18 снежня.

Згодна арт.5 латышскага Закону аб дзяржаўнай мове 1999 году, усе мовы, акрамя латышскай і ліўскай, лічацца замежнымі. З моманту ўступлення закону ў сілу ў 2000 годзе дзяржаўныя ўстановы не прымаюць дакументы і заявы на расійскай мове, а таксама не даюць інфармацыі на ёй, за выключэннем асобна абумоўленых выпадкаў. Кантролюе выкананне нараматываў па валоданні і выкарыстанні дзяржмовы на працоўным месцы, а таксама валодае правам накладання штрафаў Цэнтр дзяржаўнай мовы.

Паводле Newsru.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0