«У 6.30 я бег у душ, у сем выходзіў з дому, у
восем адмыкаў дзверы, рабіў сабе каву і сядзеў да абеда ў
смартфоне. Потым ішоў у кулінарыю метраў за сто, у
«Бруснічку», еў там і грэўся, потым вяртаўся і чытаў «Нашу гісторыю» і любоўныя гісторыі вялікіх людзей. І ўвесь час з надзеяй пазіраў на дзверы — ці не ідзе хто ў мой «офіс», каб нарэшце загрузіць мяне работай па самае не магу», — гэта ўрывак з новага дэтэктыва Камілы Цень.
Гэта другая кніга Камілы Цень. Першай быў дэтэктыў, напісаны на трасянцы. У другой кнізе розныя персанажы думаюць і гавораць на розных мовах.
Напрыклад, вось так:
«Можэт, эта, хоць целевізар уключым? — прадлажыў Гаркавы, катораму не было чэм заняцца. Но я на яго так пасматрэла, што он сразу замалчаў і у вугал забіўся. Вот гаварыла жэ чалавеку, усю дарогу інструкціравала, а он за сваё. Аб’ясняй, не аб’ясняй, у адно вуха ўляціць, у другое выляціць.
— І к акну не падхадзі, — напомніла я Гаркаваму. — Нас здзесь нет, поняў? Пустая кварціра. А калі свярбіць, дык кніжку вазьмі пачытай. Во, глядзі, журнал какой інцярэсны. «Наша гісторыя». Хоць родную мову ўспомніш».
Набыць кнігу можна на kniharnia.by.