У міліцыю звярнуўся 29-гадовы жыхар Магілёва, што прыпаркаваў машыну каля дома на вуліцы Чырваназорнай. Раніцай ён выявіў, што ў аўтамабіля пашкоджаны капот, люстэрка, дах, багажнік і правае крыло. Суму ўрону гаспадар транспарту ацаніў у 150 рублёў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку высветлілі, што аўто пашкодзіла 43-гадовая жанчына, раней судзімая за крадзеж і забойства, якая знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі.

Затрыманая магіляўчанка патлумачыла, што ніяк не можа адаптавацца да нармальнага жыцця і хацела б вярнуцца ў звыклае для яе турэмнае асяроддзе.

У той вечар жанчына перабрала з алкаголем. Калі яна пабачыла чужы аўтамабіль, вырашыла спагнаць на ім назапашаную ўнутры злосць. Забраўшыся на машыну, яна стала скакаць на ёй, выкрыкваючы мацюкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?