Міліцыя шукае мужчыну, які скраў і спаліў чужую машыну ў Беразіне, а потым зняў грошы з чужой карткі, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Спачатку мужчына скраў машыну Volvo 40 — гаспадар пакінуў машыну прыпаркаванай з ключом у замку запальвання. На начной лясной дарозе злодзей урэзаўся ў дрэва. Ён кінуў машыну і падпаліў яе.

У салоне машыны ўладальнік пакінуў банкаўскую карту і запіску з ПІН-кодам. З рахунку знікла 940 рублёў. Міліцыя шукае падазраванага па кадрах з камер назірання.

Усіх, хто пазнаў мужчыну на фота, просяць паведаміць у аператыўна-дзяжурную службу Бярэзінскага РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0