У пятніцу, 14 снежня, адбудзецца прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі для прадстаўнікоў расійскіх СМІ, піша БелТА.

Прэс-тур па Беларусі для расійскіх журналістаў праходзіць 11-14 снежня. Яго ўдзельнікі — каля 100 чалавек — прадстаўнікі СМІ, эксперты і блогеры з розных рэгіёнаў Расіі. Яны наведалі Віцебскую і Мінскую вобласці, горад Мінск, знаёміліся з работай прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сацыяльна-культурных і спартыўных аб'ектаў. Сёння журналісты знаёміліся са спартыўнымі аб'ектамі ІІ Еўрапейскіх гульняў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0