Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адмяніў традыцыйную калядную вечарыну для прадстаўнікоў СМІ ў Белым доме, паведамляе Fox News, не раскрываючы крыніцу гэтай інфармацыі.

Белы дом пакуль афіцыйна не паведамляў аб адмене мерапрыемства. Па якой прычыне адмянілі вечарынку, не ўдакладняецца.

На штогадовую вечарынку запрашалі журналістаў, якія асвятляюць працу Белага дома, а таксама кіраўнікоў выданняў Нью-Ёрка. Запрошаныя маглі паразмаўляць з прэзідэнтам, членамі яго сям'і і супрацоўнікамі адміністрацыі, а таксама сфатаграфавацца з кіраўніком дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0