Гродзенскія мытнікі спынілі ўвоз на тэрыторыю Беларусі 10 кілаграмаў гашышу. Грамадзяне Расіі спрабавалі перавезці наркотыкі ў паліўным баку «VolkswagenPassat» праз пункт пропуску «Брузгі».

Легкавы аўтамабіль, у якім знаходзіліся кіроўца і пасажырка, ішоў па «зялёным калідоры». Гродзенскія мытнікі прасканавалі аўтамабіль, пасля машыну агледзела кіналагічная служба.

Больш за 10 кг наркотыкаў спрабавалі правезці ў паліўным баку аўтамабіля праз Гродна

У выніку было знойдзена 32 скруткі, упакаваных у палімерныя пакеты, агульнай вагой 10,5 кг. У адным са скруткаў знаходзілася чатыры брыкеты з гашышам. Астатнія скруткі з рэчывам цяпер знаходзяцца на экспертызе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0