Аляксандр Лукашэнка 13 снежня на сустрэчы з кіраўніком Карэліі Артурам Парфенчыкавым выказаўся пра закрыццё Расіяй паставак некаторых беларускіх прадуктаў. Кіраўнік Беларусі заявіў, што гэта звычайная канкурэнцыя.

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі з савецкіх часоў захаваныя і нават зробленыя больш жорсткімі ДАСТы.

«Мы пачалі развіваць, цярпелі. Таму што ў вас былі нейкія тэхнічныя рэгламенты, а ў нас — ДАСТы, у нас натуральнае, а ў вас — з дадаткамі. У вас таннейшае у выніку гэтага, а ў нас даражэйшае. І мы не маглі канкураваць пасля распаду Саюза на гэтых рынках, таму што насельніцтва было небагатае. Нам цяжка было канкурыраваць, таму што натуральнае даражэй каштавала, — распавёў Лукашэнка. — Але я тады жорстка паставіў задачу: будзем трываць, паглядзіце — праз два-тры гады сітуацыя зменіцца. Людзі не будуць увесь час беднымі і будуць схільныя нават за апошнія грошы купляць натуральнае. Так і адбылося».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0