Прадстаўнік УПЦ Кіеўскага патрыярхата архіепіскап Яўстрацій (Зоря) заявіў, што томас аб аўтакефаліі будучаму кіраўніку памеснай праваслаўнай царквы ва Украіне ўручыць Сусветны патрыярх у Канстанцінопалі 6 студзеня 2019 года.

Ён адзначыў, што 6 студзеня ў Канстанцінопалі «мае адбыцца боская літургія, саслужэнне Сусветнага патрыярха і прадстаяцеля (памеснай царквы), і пасля гэтага яму будзе ўручаны томас», паведамляе ВВС Україна.

Зоря таксама распавёў, што 15 снежня іерархі УПЦ КП прыйдуць на Аб'яднальны сабор. Ён дадаў, што УПЦ КП прадставіць свайго кандыдата на кіраўніцтва ў памеснай царкве ўжо на саборы.

15 снежня ў Сафіі Кіеўскай адбудзецца Аб'яднальны сабор, які мае абвясціць стварэнне аўтакефальнай Украінскай праваслаўнай царквы. Сабор зацвердзіць статут Украінскай царквы і абярэ яе прадстаяцеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0