Павольнае рашэнне важных для Беларусі праблемных пытанняў вядзе да дысбалансу ў гандлі з Расіяй, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае БелТА.

«На жаль, у 2018 годзе дысбаланс у гандлі таварамі паміж Беларуссю і Расіяй узмацняецца, па выніках 10 месяцаў адмоўнае сальда ўзаемнага гандлю павялічылася на $3,3 мільярда. Прычына гэтага — мы павольна рухаемся па рашэнні важных для беларускага боку праблемных эканамічных пытанняў», — сказаў Сяргей Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0