Тры скрыні цукерак і бутэльку мангольскай гарэлкі «Чынгізхан» прапанаваў беларускім памежнікам грамадзянін Манголіі, які спрабаваў выехаць з Беларусі ў Польшчу па чужым пашпарце.

Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, парушальнік быў выяўлены 10 снежня пры афармленні ў пункце пропуску «Брэст‑Чыгуначны» пасажырскага цягніка «Масква — Прага». Перасячы мяжу іншаземец спрабаваў па пашпарце свайго малодшага брата.

Цяпер грамадзянін Манголіі затрыманы, аформлены як парушальнік мяжы. Яго чакае дэпартацыя за межы Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?