12 снежня суд Іўеўскага раёна (Гродзенская вобл.) паўторна разгледзіць справу аб прызнанні экстрэмісцкім жнівеньскага нумару незарэгістраванай газеты «Свабода».

Пачатак судовага слухання прызначаны на 16.00. Па папярэдніх звестках, суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме. Адрас Іўеўскага раённага суда: Гродзенская вобл., г/п Іўе, вул. 1 Мая, 15. Тэлефон: (01595) 2-13-38.

Нагадаем, што 5 лістапада Калегія Гродзенскага абласнога суда адмяніла рашэнне суда Іўеўскага раёна, які з падачы начальніка ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігара Сяргеенкі прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы, апублікаваныя ў жнівеньскім нумары незарэгістраванай газеты «Свабода». Свой вердыкт абласныя суддзі абгрунтавалі тым, што раённы суд разгледзеў справу з парушэннем прадугледжанай законам працэдуры — пры адсутнасці ўсіх зацікаўленых бакоў.

Раней, 9 верасня 2008 года, суд Іўеўскага раёна (суддзя Аляксандр Тоўсцік) угледзеў прыкметы экстрэмізму ў змесце артыкулу «Вайна ў Грузіі», апублікаваным у № 127 за 14-27.08.2008 «Свабоды». Паводле рашэння суда, 5 тысяч асобнікаў гэтага выпуску, якія трапілі ў рукі праваахоўных органаў, падлягалі знішчэнню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?