Дзве не звязаныя між сабой крыніцы паведамілі «Нашай Ніве», што некалькі дзён таму Аляксандр Лукашэнка правёў закрытую нараду з удзелам найвышэйшых чыноўнікаў.

Ілюстрацыйны здымак. Фота president.gov.by

Ілюстрацыйны здымак. Фота president.gov.by

На парадку дня стаяла пытанне «што рабіць?» ва ўмовах ціску з расійскага боку.

«Была вялікая нарада ў прэзідэнта. [На ёй гаварылася] да канца стаяць за незалежнасць. Усе падтрымалі гэта», — паведаміла першая крыніца. 

«Некаторыя людзі з урада выказвалі думкі, што на падатковыя манеўры трэба адказваць не нарадамі, а рэформамі», — таксама паведамілі нам.

«Пытанне Расіі было пастаўленае. Сярод даручэнняў — пільней сачыць за інфармацыйным полем», — кажуць супрацоўнікі дзяржаўных структур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?