Здарэнне адбылося вечарам у пятніцу падчас адкрыцця абласнога турніру «Залатая шайба».

Фота гомельскай міліцыі

Фота гомельскай міліцыі

Пра выпадак паведамляе гомельская міліцыя.

Падчас правядзення надгляду 17-гадовага падлетка высветлілася, што ён прыйшоў на турнір з невялікай сякерай у чахле, раскладным нажом у заплечніку. За поясам знойдзены нож у чахле.

Выехалі па месцы жыхарства хлопца. Там знайшлі 24 патроны рознага калібра, з якіх тры боепрыпасы да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі.

Што тычыцца падлетка, то ён раней да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

Заведзена крымінальная справа, хлопец затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0