25 снежня «Арт Сядзіба»Грай кафэ і кампанія «Наш дзень» ладзяць дабрачынны калядны аўкцыён.

На аўкцыёне будуць выстаўленыя навагоднія і калядныя цацкі і рэчы ад вядомых дзеячоў айчыннай культуры: Лявона Вольскага, Віталя Гуркова, Змітра Вайцюшкевіча, Уладзіміра Пугача (J:Морс), Аляксандра Ільіна (Nizkiz), Ігара Варашкевіча (Крама) ды іншых вядомых асоб.

Навагоднюю цацку з подпісам дзеячоў культуры атрымае той, хто зможа заплаціць за яе найбольшую суму.

Усе грошы, сабраныя на аўкцыёне будуць накіраваны Беларускаму дзіцячаму хоспісу.

Давайце разам зробім добрую справу ў гэтыя святочныя дні!

Музычная падтрымка вечара: акустычны выступ ад :B:N:

25 снежня, 15:00 Уваход вольны!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0