12 сьнежня адбылося падсумаваньне вынікаў Прэміі Міжнароднага Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі за найлепшыя навуковыя публікацыі 2017 году. 

У намінацыі «Найлепшая манаграфія па гістарычных навуках» перамагла кніга выдавецтва Arche, праца Уладзіміра Канановіча «Рыцар на полі бітвы. Клецк, жнівень 1506 года: гісторыка-антрапалагічнае даследаванне».

З гэтай нагоды названая кніга даступная для набыцьця па зьніжанай цане да 20 сьнежня, паведамляе выдавецтва.

Інфармацыя пра тое, як атрымаць кнігу, ёсць на сайце Arche.

У кнізе рэканструюецца ход і характар бітвы пад Клецкам 1506 г., адной з найбольш важных і знакамітых у вайсковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Адзін з раздзелаў книги ўяўляе сабой палітычную біяграфію галоўнага героя бітвы пад Клецкам Міхаіла Глінскага, не абмінутыя ўвагай і іншыя найбольш яркія постаці тагачаснай дзяржавы Ягелонаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0