Тысячы літраў малака выліліся на дарогу і замерзлі ў заходнегерманскім рэгіёне Вестфалія, паведамляе DPA.

У суботу ўвечары невядомыя зламыснікі адкруцілі дрэнажныя краны ў прыпаркаваным малакавозе. Кіроўца ў гэты час быў заняты з мясцовымі фермерамі, у якіх збіраў малако.

Калі кіроўца вярнуўся, то ўбачыў, што каля 15 тысяч літраў малака расцякліся па дарозе і замерзлі, паколькі тэмпература паветра складала мінус чатыры градусы.

На месца здарэння прыехалі 20 супрацоўнікаў надзвычайных службаў, якія ачысцілі дарогу з дапамогай гарачай вады і солі.

Паліцыя ацаніла ўрон у 10 тысяч еўра і праводзіць расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0