Беларускую мадэль Полі Канабіс, удзельніцу конкурсу «Міс Зямля», абабраў SMM-спецыяліст, які абяцаў ёй шмат падпісчыкаў, паведамляе тэлеграм-канал Mash.
Дзяўчына распавяла, што хацела раскруціць бізнэс-акаўнт з мэтай знайсці кліентаў на навучальныя курсы і пазнаёмілася з чалавекам з рэкламнай тусоўкі, які абяцаў ёй усё зрабіць за 100 даляраў.
Аднак пасля таго, як дзяўчына перавяла яму неабходную суму, ён перастаў адказваць ёй, а пазней дадаў мадэль у чорны спіс. Пацярпелая ўжо звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў.
0
0
0
0
0
0