У Расіі пачалася рэцэсія. Па выніках бягучага году рост ВУП будзе ніжэйшы за чаканыя 6,8%, паведаміў 12 снежня намеснік старшыні Міністэрства эканамічнага развіцця краіны. «Рэцэсія пачалася. Два кварталы падзеньне эканомікі ў нас будзе».
Рэцэсіяй лічыцца спад аб'ёму валавога ўнутранага прадукту на працягу больш за двух кварталаў запар.
Экспэрты разыходзяцца ў ацэнках, які можа быць аб'ём падзеньня расійскай эканомікі ў 2009 годзе. Гучаць як ацэнкі пра падзеньне да 15%, так і пра магчымы 3-працэнтавы рост.
0
0
0
0
0
0