Сёння Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб развіцці летніх відаў спорту.

Камера тэлеканала АНТ паказала буйным планам, што чыноўнік канспектуе падчас пасяджэння. У афіцыйнай справаздачы з нарады пра «Мерседэсы» і цёлак не згадвалася.

Чытайце таксама: Былы віцэ-прэм'ер Дражын, які напісаў перл пра бабло і цёлак: Давайце разам працягваць гэтую лінію

Гэты фрагмент можна было ўбачыць на 26-ай секундзе відэа.

Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, закранаючы пытанне падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў, ён канстатаваў, што ўжо шмат зроблена, але ёсць і нявырашаныя пытанні. «Неабходна прывесці ў парадак спартыўную інфраструктуру, ўлічыць усе нюансы, звязаныя з лагістыкай, харчаваннем, медыцынскім суправаджэннем і забеспячэннем бяспекі ўдзельнікаў і гасцей гульняў, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Грошы, якія вылучаюцца на гульні, павінны застацца ў краіне».

Як паведамляецца, таксама падчас нарады Аляксандр Лукашэнка даў параду па запаўненні пустых трыбун на спартыўных спаборніцтвах.

«Дзе арганізатары? Няўжо цяжка запрасіць пенсіянера, даць яму бясплатны білет, інваліда туды прывесці — можа, гэта адзіная для яго радасць, дзетак запрасіць? Запрасіць, а не заганяць. Каб людзі бачылі гэтыя прыклады, як трэба змагацца, перамагаць, і каб дзеці самі да гэтага імкнуліся», — сказаў Лукашэнка.