Новы каляндар прэзентавалі ў канцы снежня беларускія калійшчыкі. Сёлета стаўку зрабілі не на традыцыйных дзяўчат, а на фантазійнае адлюстраванне чараў урадлівасці на зямлі, піша Tut.by.

— Штодня з намі адбываюцца звычайныя цуды, якіх мы не заўважаем. Мы рэдка задумваемся аб тым, як з маленькага зярнятка нараджаецца апельсін, як з тонкага парастка вырастае вішнёвы сад, як наліваецца сокам і святлом саспелы вінаград. Магію натуральных механізмаў падсілкоўвае наш «цудоўны эліксір», беларускі калій, і умацоўвае імкненне чалавека да пазнання і ўдасканалення навакольнага свету. А зачараванне прыроднай прыгажосці адкрываецца з новага боку таго, хто ўмее паглядзець на свет па-іншаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0