Пасля працяглай паўзы, якая зацягнулася з чэрвеня, суд Цэнтральнага раёна Мінска аднавіў разгляд справы паводле пазову Уладзіміра Япрынцава да Юрыя Чыжа і сёння ж вынес рашэнне аб задавальненні пазову на 1960 рублёў. З улікам дзяржаўнай пошліны і кампенсацыі юрыдычных выдаткаў Чыж вінен Япрынцаву 3208 рублёў, паведамляе Tut.by.

Раней суд двойчы даваў бакам час на прымірэнне, адбыліся сустрэчы юрыстаў Чыжа з Уладзімірам Япрынцавым, а прадстаўнікоў апошняга — з Чыжом. «Далейшыя перамовы немэтазгодныя. На ўсе нашы прапановы Юрый Аляксандравіч (Чыж — Заўв. Tut.by) адказваў прапановамі, якія не маглі зацікавіць», — канстатавала прадстаўнік Япрынцава.

Адвакат Чыжа Іван Дудараў растлумачыў, што прадстаўнікі былых партнёраў па бізнесе спрабавалі не проста дамовіцца па іску, але ўрэгуляваць усю сітуацыю з актывамі, частка з якіх перапісана на зацікаўленых асоб. «Мы з калегамі спрабавалі вырашыць пытанне комплексна. Пакуль не змаглі», — прызнаў прадстаўнік адказчыка.

Нагадаем, у пазове, пададзеным юрыстамі Уладзіміра Япрынцава да былога партнёра Юрыя Чыжа, гаворка ідзе пра грошы за прададзеныя акцыі лагістычнай кампаніі ЗАТ «Аскаргатэрмінал». Здзелка па продажы долі ў кампаніі, якой валодалі Уладзімір Япрынцаў (60%) і Святлана Чыж (40%), жонка Юрыя Чыжа, быў здзейснены 11 жніўня 2015 года, у дзень затрымання Япрынцава. Грошы на рахунак Япрынцава паступілі некалькімі плацяжамі, у агульнай суме крыху больш за 100 тысяч долараў у эквіваленце. У момант залічэння грошай на рахунак ён ужо быў у СІЗА, і ўся маёмасць і рахункі былі арыштаваныя, але грошы былі знятыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0