Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласці шукае Аляксандра Леанідавіча Ганакова, 1964 года нараджэння. Мужчына набраў крэдытаў у банку на $1 мільён, а цяпер, хутчэй за ўсё, хаваецца ў ЗША.

Згодна з матэрыяламі справы, Аляксандр Ганакоў у 2014 годзе ўзяў крэдыт у банку для куплі аўтатранспарту. Яго фірма аказвала паслугі па грузаперавозках. У наступныя гады адкрыў яшчэ некалькі крэдытных ліній для фінансавання сваёй бягучай дзейнасці. Таксама яго падазраюць у падробцы дакументаў, якія ён здаваў у банк.

Агульная сума нявыплачаных крэдытаў — каля мільёна даляраў. Мужчына аб'яўлены ў міждзяржаўны вышук.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна