Падчас адкрытага дыялогу на тэму «Станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці», прысвечанага 100-годдзю з дня ўтварэння БССР, першы сакратар БРСМ Дзмітрый Варанюк заявіў, што камсамол і БССР сталі асновай для стварэння сучаснай беларускай дзяржавы, перадае БелТА.

«БРСМ — сучасная моладзевая арганізацыя, але ў нас агульнае мінулае як з БССР, так і з камсамолам Беларусі, якія сталі асновай для стварэння сучаснай суверэннай беларускай дзяржавы. І моладзь павінна ведаць гісторыю сваёй краіны, з павагай ставіцца да мінулага, традыцый і рабіць усё, каб захаваць і прымножыць тое, што створана для нас, маладых, нашымі продкамі», — сказаў Дзмітрый Варанюк.

Ён падкрэсліў, што сучасная моладзь стала больш цікавіцца гісторыяй сваіх продкаў і краіны. «Мы з нецярпеннем чакаем выхаду ў наступным годзе пяцітомніка пра гісторыю беларускай дзяржаўнасці», — рэзюмаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0