Набыў моц прыгавор суда Кастрычніцкага раёна Магілёва за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання (небяспечнага для жыцця), што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці.
30-гадовы магілёвец у лістападзе 2016 года распіваў спіртныя напоі ў пад'ездзе разам са сваёй знаёмай. Затым яны вырашылі заняцца сэксам. Праз неасцярожныя дзеянні мужчыны жанчына атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні і неўзабаве яна сканала на месцы здарэння праз страту крыві.
Папярэдняе судовае следства працягвалася больш за год з-за неардынарнасці гэтага выпадку.
Абвінавачанаму прызначылі 5 гадоў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.





