Упраўленне па кантролі над замежнымі актывамі Мінфіна ЗША (OFAC) увяло санкцыі супраць 19 фізічных і чатырох юрыдычных асоб. Фігуранты спіса называліся звязанымі з ГРУ або «фабрыкай троляў» людзьмі.

Пад санкцыямі аказаліся Анатоль Чапіга і Аляксандр Мішкін (якія таксама вядомыя як «Пятроў» і «Башыраў»). Як сцвярджалі The Insider і Bellingcat, так завуць супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Расіі, якіх Захад абвінавачвае ў атручванні Скрыпалёў у Солсберы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0