Дзве шыбы і шкло дзвярэй пашкодзіў у арганізацыі п'яны 18-гадовы магілёвец.
Ён задумаўся, а дзе б яшчэ ўзяць грошай на выпіўку і вырашыў, што зможа выняць шыбы і прадаць. Але замест гэтага стаў біць іх.
Магілёўца затрымалі. Раней ён прыцягваўся да адказнасці за хуліганства — збіў на вуліцы школьніка з-за таго, што яму не спадабалася, як той на яго паглядзеў.
Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы.





