17 снежня на гідравузле ў вёсцы Навасады Жабінкаўскага раёна ў камеру пропуску суднаў трапіла казуля і не магла самастойна выбрацца.

Пры дапамозе выратавальнай дошкі работнікі МНС адлавілі жывёлу і, абвязаўшы вяроўкай, паднялі наверх.

Казулю агледзелі ветэрынары і перадалі прадстаўнікам паляўнічай гаспадаркі. Пасля жывёлу выпусцілі на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0