Дзмітрый Быкаў. Фота: Собеседник.

Дзмітрый Быкаў. Фота: Собеседник.

Папулярны пісьменнік адзначае, што ў Беларусі ніколі не было і каліва варожасці да Расіі, і сам Лукашэнка успрымаўся не столькі як увасабленне незалежнасці, колькі як яе праціўнік. Аднак калі Крэмль «націсне і зламае» — менавіта Лукашэнка стане апорай мясцовай самастойнасці.

«Нягледзячы на велізарную колькасць мясцовых забаронаў, на праявы трагікамічнага самадурства і кастраўскі стыль — Аляксандр Рыгоравіч ледзь не аплот супраціву рускаму свету. Вакол яго гатовыя згуртавацца нават апазіцыйныя інтэлігенты — абы не легчы пад Расію і не апынуцца пад Пуціным»,

— піша Быкаў.

Пісьменнік упэўнены: сённяшняя Расія дамаглася таго, што ад яе чакаюць захавання пуцінскага рэжыму любой цаной: такой цаной уяўляецца альбо сусветная вайна, альбо далучэнне любой тэрыторыі, якая дазваляла б Пуціну абвясціць новы тэрытарыяльны статус Расіі, змяніць Канстытуцыю, прызначыць сябе царом. Нават калі Пуцін у 2024 годзе збіраецца пакінуць пасаду, у гэта ніхто не верыць — ні апазіцыя, ні суседзі.

«На мінулым тыдні журналісцкі лёс занёс мяне ў Беларусь. Шчыра скажу: ніколі я не бачыў краіну такой спалоханай. Яна не хоча злівацца з намі нават пры ўмове эканамічных ільготаў, нават паводле крымскага сцэнару, пры ўмове пампавання ў яе велізарных сум — у якія таксама, дарэчы, ніхто не верыць»,

— адзначае Быкаў.

І калі нават зліццё Расіі з Беларуссю адбудзецца, цалкам імаверна, што і большасць расіян замест Пуціна захочуць убачыць прэзідэнтам менавіта Лукашэнку, лічыць пісьменнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0