
Адзіны эмісійны цэнтр — гэта вянок інтэграцыі. Але Саюзнай дзяржаве да яго «ісці і ісці». Пра гэта заявіў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц, піша Tut.by.
Прадстаўнік Нацбанка пракаментаваў заяву Дзмітрыя Мядзведзева аб вяртанні да дамоўленасцей 1999 года, сярод якіх і адзіны эмісійны цэнтр і адзіная валюта.
«У нас шмат пляцовак па інтэграцыйных пытаннях, у многіх ўдзельнічаю і не на адной апошнім часам не абмяркоўвалася і мабыць у найбліжэйшы час не будзе абмяркоўвацца пытанне стварэння адзінага эмісійнага цэнтра», - -заявіў Калечыц.
«Гэта канчатковае пытанне інтэграцыі, вянок, нам да яго ісці і ісці яшчэ», — дадаў ён.
Нагадаем, 13 снежня падчас выступу на саюзным Саўміне ў Брэсце прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Расія гатовая і далей прасоўвацца па шляху будаўніцтва Саюзнай дзяржавы ў парадку, які прадугледжаны дамовай аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. Згодна з ім, у краін павінна быць адзіная валюта, адзіны суд, адзіная мытня. Дагаворам таксама прадугледжваліся далейшыя крокі ў інтэграцыі — прынамсі шлях да адзінага парламента і адзінага прэзідэнта.
Каментары