Савет міністраў удакладніў аклады паслоў Беларусі ў іншых краінах і міжнародных арганізацыях. Папярэдні раз змены рабіліся ў 2013 годзе.
«Наша Ніва» параўнала заробкі тады і цяпер.
Варта адзначыць, што вялікіх зменаў у акладах няма: па-ранейшаму самыя нізкааплатныя паслы — гэта паслы ў Арменіі і Польшчы (па 2960 еўра) і Кыргызстане (2990).
Самыя высокааплатныя паслы працуюць у Японіі (4080 еўра) і Венесуэле (3980). Таксама ў гэты спіс дадалася Сірыя, дзе ідзе вайна.
Да заробку ў некаторых краінах далучаецца каэфіцыент за цяжкія прыродныя ўмовы. Абноўленыя каэфіцыенты пакуль не апублікаваныя.
Вось аклады беларускіх паслоў у некаторых краінах (аклады ў еўра):
Краіна | 2013 | 2018 |
Венесуэла | 3980 | 3980 |
Сірыя | 3090 | 3980 |
Швейцарыя | 3910 | 3910 |
Японія | 4080 | 4080 |
ААН | 3910 | 3650 |
Бразілія | 3670 | 3670 |
Расія | 3670 | 3670 |
Кыргызстан | 2990 | 2990 |
Польшча | 2960 | 2960 |
Ірак | 3160 | 3360 |
Карэя | 3230 | 3690 |
0
0
0
0
0
0