Перад родамі цяжарная жыхарка Мазыра зарэгістравалася на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання дзеля таго, каб атрымліваць большую грашовую дапамогу, паведамляе Генпракуратура.

Цяжарная жанчына перад нараджэннем двайнят арандавала кватэру ў Нароўлі і зарэгістравалася па новым адрасе. Пры гэтым працягвала жыць у доме мужа ў Мазыры. Таксама будучая мама атрымала пасведчанне пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Гэта дало права прызначэння ёй дапамогі па догляду за дзіцем да дасягнення ім трохгадовага ўзросту ў павялічаным на 50% памеры.

Пракуратура Нараўлянскага раёна праверыла законнасць прызначэння жанчыне статусу пацярпелай ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Аказалася, што нованароджаныя дзеці зарэгістраваныя ў Мазыры і назіраюцца ў мясцовай гарадской дзіцячай бальніцы.

Пракурор Нараўлянскага раёна прад'явіў у суд пазоў аб прызнанні дамовы найму жылога памяшкання несапраўднай і адмене рэгістрацыі жанчыны ў Нароўлі. Пасля яна добраахвотна скасавала дамову найму.

Справу спынілі — жанчыну караць не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0