У Расіі за 11 месяцаў 2018 года натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 180,5 тысячы чалавек. Пра гэта сведчаць апублікаваныя 19 снежня даныя Расстата.

Міграцыйны прырост за той жа час склаў 101,8 тысячы чалавек. Такім чынам, насельніцтва Расіі скарацілася на 78,7 тысячы чалавек.

Прыток мігрантаў перастаў кампенсаваць натуральнае змяншэнне насельніцтва. Па выніках 2018 года ўпершыню за дзесяць гадоў колькасць насельніцтва Расіі скароціцца.

Па выніках 2017 года ў Расіі было таксама зафіксавана натуральнае змяншэнне насельніцтва — упершыню за пяць гадоў. Тады, аднак, за кошт міграцыі насельніцтва краіны агулам вырасла на 77 тысяч чалавек.

Міграцыйны прырост у 2018 годзе ў параўнанні з 2017 годам зменшыўся на 43%, або на 76,6 тысячы чалавек.

Больш за ўсё скараціўся прыток мігрантаў з Украіны (змяншэнне на 74%), Узбекістана (на 70%) і Кіргізіі (на 40%). Краіны СНД з'яўляюцца асноўнымі донарамі мігрантаў для Расіі, але гэты рэсурс вычарпаўся.

Грамадзяне Украіны і Малдовы зараз больш імкнуцца ехаць у Заходнюю Еўропу. Канкурэнтныя магчымасці Расіі ў параўнанні з краінамі Еўрасаюза слабыя, эфект этнакультурнай блізкасці і падабенства менталітэту з гадамі сціраецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?