Праграмы ўступных iспытаў распрацаваны з улiкам ведаў усiх 11‑класнiкаў

У Беларусi зацверджаны i прадстаўлены ў глабальнай сетцы праграмы для ўступных iспытаў. Іх можна знайсцi на сайце Нацыянальнага iнстытута адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Беларусi, а ў блiжэйшыя тыднi яны будуць выдадзены асобнымi брашурамi.

Усе яны скарэкцiраваны з улiкам пераходу сярэдняй агульнаадукацыйнай школы на 11‑гадовы тэрмiн навучання i складзены ў адпаведнасцi са зместам вучэбных праграм, зацверджаных Мiнадукацыi Беларусi. Прааналiзаваўшы змест прадметных праграм, спецыялiсты вынеслi на ўступныя iспыты тэмы, якiя вывучаюць вучнi звычайных выпускных 11‑х класаў i тыя, хто вучыцца па так званай штрыхпраграме.

Як лiчаць спецыялiсты, скарачэнне пытанняў з праграм уступных iспытаў не адаб’ецца на ведах вучняў i будучых студэнтаў. Большасць скарочаных тэм вывучалiся паралельна па некалькiх прадметах (цяпер пакiнуты ў адным). Акрамя таго, многiя тэмы будуць вывучацца на першым i другiм курсах ВНУ, што таксама дасць магчымасць студэнтам асвоiць iх больш глыбока.

Закранаючы канкрэтна кожны прадмет, трэба адзначыць, што з праграм па рускай мове выключаны тэмы «Прэдыкатыўныя i займенныя прыслоўi» i «Амонiмы».

А па рускай лiтаратуры паступаючым не трэба рыхтаваць для паступлення творы Мiхаiла Шолахава «Узнятая цалiна» i «Цiхi Дон», а таксама паэзiю Сярэбранага века, якую ў гэтым годзе ў школах праходзяць аглядна.

З праграм уступных iспытаў па фiзiцы выключаны тэмы: «Рух цела, кiнутага пад вуглом да гарызонту», «Вязкае трэнне», «Вага цела. Бязважкасць», «Рух штучных спадарожнiкаў», «Першая касмiчная скорасць», «Момант сiлы», «Умовы раўнавагi цел», «Цэнтр цяжару цела», «Вiды раўнавагi», «Простыя механiзмы i iх прымяненне», «Каэфiцыент карыснага дзеяння простых механiзмаў», «Гукавыя хвалi», «Скорасць гуку», «Гучнасць гуку», «Вышыня тону», «Ультрагук», «Перадача электрычнай энергii на адлегласць», «Трансфарматар», «Электрычныя машыны пераменнага току (электрарухавiк, генератар), «Аднабатны працэс», «Другi пачатак тэрмадынамiкi», «Паверхневае нацяжэнне вадкасцяў», «Змочванне i нязмочванне», «Капiлярныя з’явы».

Нязначнае скарачэнне адбылося ў матэматыцы. Тут выключана з праграмы ўступных iспытаў толькi адна тэма — «Вытворная».

А вось хiмiю перагледзелi не толькi ў плане скарачэння тэм, але i дабавiлi некалькi новых паняццяў. Так, у раздзеле «Агульная i неарганiчная хiмiя» ўведзены такiя паняццi, як рэчыва, чыстыя рэчывы i сумесi, атамныя i iонныя радыусы, фiзiчныя ўласцiвасцi аксiдаў вугляроду, прымяненне крэмнiевай кiслаты i сiлiкатаў. Выключаны з уступных праграм пытаннi: закон аб’ёмных адносiнаў Гей‑Люсака; класiфiкацыя раствораў; малярная канцэнтрацыя; ступень дысацыяцыi; электронная будова атамаў металаў; знаходжанне металаў у прыродзе; значэнне металаў у быце i прамысловасцi: роля металаў у жыццядзейнасцi раслiн i жывёльных арганiзмаў; якаснае выяўленне калiю i натрыю; параўнальная актыўнасць галагенаў; важнейшыя злучэннi галагенаў; якасная рэакцыя на галагенiд‑iоны; прамысловы спосаб атрымання кiслароду; хiмiчныя рэакцыi, якiя ляжаць у аснове прамысловага атрымання сернай кiслаты; сульфаты ў прыродзе, прамысловасцi i быце; аб хiмiчных рэакцыях, якiя ляжаць у аснове прамысловага атрымання азотнай кiслаты; якасныя рэакцыi на фасфат‑iон.

У сувязi з тым, што для вывучэння бiялогii ў выпускных класах цяпер выкарыстоўваюцца два падручнiкi, то ўступныя праграмы змяшчаюць толькi той матэрыял, якi сустракаецца ў абодвух падручнiках.

У тэме «Раслiны» скарочаны вучэбны матэрыял раздзелаў «Папарацепадобныя», «Пакрытанасенныя». Упершыню распрацаваны i прапанаваны пералiк бiялагiчных аб’ектаў, якiя абiтурыент павiнен назваць, характарызуючы бiяразнастайнасць раслiннага свету.

У тэме «Жывёлы» скарочаны вучэбны матэрыял раздзелаў «Тып Кiшачнаполасцевыя», «Тып Членiстаногiя. Клас Насякомыя», «Тып Хордавыя. Клас Млекакормячыя». Упершыню распрацаваны i прапанаваны пералiк бiялагiчных аб’ектаў, якiя абiтурыент павiнен назваць, характарызуючы бiяразнастайнасць жывёльнага свету.

Матэрыял у тэме «Чалавек», якi вывучаўся на павышаным узроўнi, выключаны, а раздзелаў «Апорна‑рухальная сiстэма», «Дыханне», «Страваванне», «Выдзяляльная сiстэма» — скарочаны.

З агульнай бiялогii выключаны раздзел «Структурная арганiзацыя, абмен рычываў i энергii ў жывых арганiзмах», а таксама матэрыял, якi вывучаўся на павышаным узроўнi. Скарочаны вучэбны матэрыял раздзелаў «Паходжанне чалавека», «Арганiзм i асяроддзе», «Эвалюцыйнае вучэнне». Прапанаваны пералiк тыпаў бiялагiчных задач, якiя абiтурыент павiнен умець рашаць.

З праграмы па беларускай мове выключаны пытаннi: лексiчныя, марфалагiчныя, сiнтаксiчныя сродкi арганiзацыi тэксту; моцная i слабая пазiцыя галосных; фанетычнае падаўжэнне i марфалагiчнае падваенне; лексiчная спалучальнасць слоў, паронiмы; пераходныя i непераходныя дзеясловы; мнагазначнасць i аманемiчнасць марфем; ужыванне неадушаўлёных назоўнiкаў са значэннем адушаўлёных; камунiкатыўная функцыя сказу; умовы адасаблення дапасаваных i недапасаваных азначэнняў.

Тым, каму ў 2009 годзе трэба будзе здаваць пры паступленнi грамадазнаўства, не трэба вучыць пытаннi, якiя дублiруюць змест iншых вучэбных прадметаў (гiсторыя, бiялогiя): асноўныя этапы антрапасацыягенезу; паняцце бiясферы, яе структура; умовы ўзнiкнення дзяржавы; гiстарычныя этапы ў развiццi сiстэмы адукацыi; эвалюцыя ўяўленняў чалавека аб свеце: антычнасць, сярэднiя вякi, новы час, сучасная карцiна свету. Выключаны тэмы i асобныя пытаннi, вывучэнне якiх не прадугледжана вучэбнай праграмай для XI класа: «Чалавек, якi рызыкуе», «Насiлле i ненасiлле ў сацыяльных дзеяннях», «Сучасныя норавы», «Культура мыслення i дзеяння», а таксама псiхалагiчная структура асобы; навуковыя карцiны свету: класiчнае i некласiчнае, традыцыйнае i тэхнагеннае грамадства; асаблiвасцi сацыяльных дзеянняў у грамадствах традыцыйнага i тэхнагеннага тыпаў; масавае грамадства, вытокi i фактары яго станаўлення; вiды канкурэнцыi: дасканалая канкурэнцыя, манаполiя, алiгаполiя, манапсонiя, патэнт, таварны знак. Выключаны з праграм для паступаючых i такiя паняццi, як спосаб вытворчасцi, надбудова, юрыдычны факт, контркультура i антыкультура, негатыўная i пазiтыўная свабода, рыначная кан’юнктура.

Нязначныя змяненнi закранулi i вывучэнне геаграфii. Так, з пачатковага курсу геаграфii i агульнай геаграфii выключаны матэрыял: «Скажэннi на геаграфiчный карце», «Гаспадарчыя макрарэгiёны», «Этнакультурныя асаблiвасцi рэгiёнаў», «Тэрытарыяльна‑вытворчыя комплексы», «Прыродна‑гаспадарчыя сiстэмы», «Балоты i iх тыпы. Праблемы рацыянальнага выкарыстання», «Этапы фармiравання палiтычнай карты», «Рэсурсазабяспечанасць», «Мiжгалiновы комплекс», «Асноўныя этапы фармiравання сусветнай гаспадаркi», «Вядучыя сельскагаспадарчыя раёны свету».

Скарочаны аб’ём матэрыялу аб даследчыках у галiне геаграфii i метадах геаграфiчных даследаванняў, а ў геаграфii мацерыкоў i краiн — па характарыстыцы Рэспублiкi Малдова, рэспублiк Закаўказзя, Казахстана i рэспублiк Сярэдняй Азii, краiн Балтыi. Выключаны матэрыял па характарыстыцы Чылi.

З геаграфii Беларусi выключаны тэмы: «Фармiраванне тэрыторыi Беларусi», «Геаграфiчныя назвы Беларусi», «Характарыстыка прыродна‑гаспадарчых раёнаў (Паўночнага, Цэнтральнага, Паўднёвага)», «Характарыстыка найважнейшых гаспадарчых вузлоў Беларусi», «Фармiраванне мiжгалiновых комплексаў i iх характарыстыка».

Скарочаны аб’ём матэрыялу (асвоенасць тэрыторыi, прыродна‑гаспадарчае раянаванне), а таксама геаграфiчная наменклатура (паўастравы, перашыйкi, астравы, формы рэльефу, вулканы, пустынi, рэкi, каналы, азёры, вадасховiшчы, вадаспады, залiвы, пралiвы, акiянiчныя цячэннi, басейны i радовiшчы карысных выкапняў, пералiк еўрапейскiх краiн, краiн Амерыкi, Азii, Афрыкi).

З праграмы ўступных iспытаў па гiсторыi Беларусi таксама выключаны пытаннi, якiя дублiруюць змест iншых вучэбных прадметаў (сусветная гiсторыя, грамадазнаўства, геаграфiя): тэрыторыя; прыродныя i клiматычныя ўмовы Беларусi; шлюбна‑сямейныя адносiны ў найстаражытнейшай гiсторыi чалавецтва; узнiкненне гарадоў; пагранiчныя канфлiкты i войны ВКЛ з усходняй суседняй дзяржавай; далучэнне шляхты ВКЛ да «залатых вольнасцяў» польскай шляхты; Рэч Паспалiтая як шматэтнiчная дзяржава; «Таварыства ваенных сяброў» у пачатку XIX ст.; Карнiлаўскi мяцеж i iнш. Таксама няма пытанняў, якiя не маюць прынцыповага значэння для асэнсавання асноўных з’яў i тэндэнцый у гiсторыi Беларусi i прыводзяць да перагрузкi вучняў, напрыклад, паходжанне назваў беларускiх гарадоў, аблiчча гарадоў, паўстанне сялян пад кiраўнiцтвам В.Вашчылы ў Крычаўскiм старостве i iнш. Скарочаны тэмы i асобныя пытаннi, вывучэнне якiх не прадугледжана вучэбнай праграмай для 11 штрыхкласа (агульныя характарыстыкi перыядаў).

Адбор зместу вучэбнага матэрыялу па сусветнай гiсторыi ажыццёўлены з улiкам вынiкаў работы, праведзенай у 2006/2007 i 2007/2008 навучальных гадах, па лiквiдацыi перагрузкi вучняў.

З праграмы ўступных iспытаў па сусветнай гiсторыi навейшага часу для асоб, якiя паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы ў 2009 годзе, выключаны пытаннi, што дублiруюць змест iншых вучэбных прадметаў, галоўным чынам, грамадазнаўства (глабальныя праблемы сучаснасцi, масавая культура), а таксама якiя раскрываюць падрабязна ход гiстарычных падзей i маюць другарадны характар.

Звязда паводле БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0