Усё больш расіян лічаць, што краіна рухаецца ў няправільным кірунку. Такія высновы можна зрабіць з чарговага апытання «Левада-Цэнтр».

44% апытаных у снежні лічаць, што Расія ідзе ў няправільным кірунку, у лістападзе такіх было 42%. Тое, што справы ідуць у правільным кірунку, думаюць 45%. Яшчэ ў красавіку 2018 года суадносіны задаволеных і незадаволеных былі 60% і 26%.

Адабрэнне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна складае 66% (незадавальненне — 33%). Яно застаецца нязменным на працягу 3 месяцаў.

Адабрэнне прэм'ера Дзмітрыя Мядзведзева — 32%, незадавальненне — 67%.

Адабрэнне Дзяржаўнай думы — 33%, незадавальненне — 66%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0