Матка і дачка, узрушаныя самагубствам іх дачкі (і сястры), звялі рахункі з жыццём на чыгуначных пуцях на поўдні Францыі.

Яны здзейснілі самагубства ў тым самым месцы, дзе ў ліпені пайшла з жыцця іх дачка і сястра – ля горада Тулон.

Пасля ліпеньскай трагедыі абедзве жанчыны, разам з галавой сям’і, былі прызнаныя асобамі, схільнымі да суіцыду.

Іх нават на тры тыдні тады змясцілі ў псіхіятрычную клініку. Сям’я пераехала на поўнач Францыі, але потым вярнулася ў Праванс.

56-гадовая матка і 22-гадовая дачка пакінулі цыдулку перад тым, як адправіцца ў сераду на чыгунку Парыж – Ніцца.

Газеты пішуць, што яны шукалі тое самае месца, дзе звяла рахункі з жыццём іх 28-гадовая дачка і сястра, – і кінуліся пад цягнік.

Блізкі сябра сям’і цяпер адшуквае іх бацьку і мужа, які таксама, паводле некаторых звестак, збіраўся пайсці з жыцця.

У прэсе з’явілася інфармацыя, што пасля першай смерці сям’я набыла тры дадатковыя пахавальныя урны, што пакідала мала сумневаў у іхных далейшых намераў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру