Расейскія жаўнеры ў Грузіі (ілюстрацыя, фота - AFP)

Зноўку неспакойна ў Грузіі. Прэсавы сакратар МУС Грузіі паведаміў агенцтву Reuters, што каля паўтысячы расейскіх жаўнераў ноччу ўвайшлі ў грузінскую вёску Перэві, што знаходзіцца на мяжы з Паўднёвай Асеціяй, і прымусілі сысці адтуль грузінскіх паліцэйскіх. “Грузінскія паліцэйскія адступілі, пасля таго, як атрымалі ўльтыматум ад расейцаў”, - зазначылі ў грузінскай паліцыі.

Назіральнікі з Еўразвязу пацвердзілі інфармацыю, але колькасць расейскіх салдат у вёсцы ім невядомая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру