«Барселона» – «Рэал» – 2:0.

Матч прайшоў суботу позна ўвечары на «Камп Ноў» у Барселоне (скончыўся, калі ў Менску было без пяці хвілін гадзіна ночы).

Гэта было ўжо 157-я бітва грандаў гішпанскага футболу. Мадрыд пакуль трымае перавагу: 68 перамог пры ўжо 59 паразах.

Матч на «Камп Ноў» пачаўся пад моцны акампанемент дажджу, што абумовіла ўсю далейшую гульню.

Першы мяч быў забіты на 83-й хвіліне. Вызначыўся Самюэль Это’о. Ён, дарэчы, на 71-й хвіліне не забіў пэнальці.

Пераможную кропку паставіў на 3-й дададзенай хвіліне аргентынец Ліянель Месі, адзін з прэтэндэнтаў на званне найлепшага футбаліста свету паводле версіі ФІФА (будзе названы 12 студзеня) – 2:0.

Аляксандр Глеб выйшаў на 88-й хвіліне, замяніўшы акурат Это’о.

***

Пасля 15 тураў «Барса» апярэджвае «Рэал» на 12 пунктаў (38 супраць 26 балаў). «Рэал» складае чэмпіёнскія правы?

«Барселона» таксама на восем пунктаў апярэджвае «Валенсію», што ідзе 2-й (30 балаў).

У наступную нядзелю, 21 снежня, каталонскі клуб гуляе ў гасцях з адным з любімых клубаў галоўнага трэнера БАТЭ Віктарам Ганчарэнкі – «Вільярэалам». Субмарыны пакуль у чэмпіянаце Гішпаніі – трэція.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?