Паміж Масквой і Мінскам «асаблівыя саюзніцкія адносіны». Пра гэта, як паведамляе карэспандэнт РБК, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Расія перастала лічыць Беларусь брацкім народам.

«Тут не трэба выдзіраць з кантэксту. Я не думаю, што ці ў Маскве, ці ў Мінску знойдзецца хоць хтосьці, хто будзе аспрэчваць дэ юрэ ці дэ факта наяўнасць асаблівых саюзніцкіх адносін», — сказаў Пяскоў.

Напярэдадні Лукашэнка прапанаваў не называць Расію брацкай дзяржавай, таму што адносіны дзвюх краін сталі ўспрымацца па-іншаму. 

Таксама Пяскоў пракаментаваў жаданне Беларусі атрымаць кампенсацыю за падатковы манеўр у нафтавай сферы. Ён адзначыў, што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца на сустрэчы лідараў дзвюх краін у Маскве 25 снежня.

«Мы ведаем, што гэтае пытанне досыць вострае, яно востра ставіцца нашымі беларускімі калегамі і беларускімі партнёрамі. Пытанне і раней абмяркоўвалася. У дадзеным выпадку дыскусіі працягнуцца», — заявіў прадстаўнік Крамля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?