«Наша Ніва» паведамляла пра тое, што Анатоль Ярмоленка заспяваў гімн «Саюзнай дзяржавы». 

Чытайце: «Саюз вялікі і свабодны шануем вельмі зноў і зноў». Анатоль Ярмоленка заспяваў гімн Саюзнай дзяржавы АЎДЫЯ

Гэты гімн сабраў мноства адмоўных водгукаў ад інтэрнаўтаў на фоне таго, што з Расіі гучаць прапановы для Беларусі адмовіцца ад незалежнасці. 

«Наша Ніва» спыталася ў Ярмоленкі, чаму ён вырашыў спець гэты гімн.

«Мне прапанаваў гэта музыкант аркестра з Масквы, якога я добра ведаю. Я сказаў, што паспрабую. Але мне прапанавалі ў рускай версіі. Мая ж ініцыятыва была ў тым, каб тэкст быў абавязкова і па-беларуску. Іван Юркін напісаў беларускі тэкст. Я не бачу ў гімне гэтым нічога дрэннага. Гэта сяброўства нашых краін, калі хто шукае нейкія там падводныя камяні… то гэта іх справа. Ёсць гімн Беларусі, ёсць Расіі. Калі ёсць Cаюзная дзяржава, то і ў яе гімн…», — сказаў Ярмоленка. 

Мы таксама ўдакладнілі ў спадара Ярмоленкі, ці падтрымлівае ён прапановы Расіі аб'яднацца ў фармаце гэтай «Cаюзнай дзяржавы». 

«Гэта іншая размова, што яны прапануюць… Усё жыццё так! У нас ёсць каму прымаць рашэнні, каму думаць, у нас ёсць кіраўнік дзяржавы», — абрэзаў Ярмоленка. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?