У міліцыю звярнуўся трэнер спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы «Нёман» па хакеі. Ён заявіў аб крадзяжы партманэ, у якім былі 4655 еўра, выдзеленыя клубам для паездкі дзіцячай каманды ў Эстонію, паведамляе СК.
Хутка асоба падазраванага была ўстаноўлена, ім аказаўся 29-гадовы адміністратар хакейнага клуба «Нёман».
У ходзе допыту падазраваны прызнаўся ў злачынстве. Усе грошы клуба канфіскаваныя.
Адміністратару выстаўлена абвінавачванне, яго змясцілі пад варту.