Сезон зімовага палявання на высакародных аленяў і дзікоў адкрываецца ў Беларусі 15 снежня. Ён прадоўжыцца па 31 студзеня, паведаміў вядучы спецыяліст упраўлення паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Генадзь Лецка.

У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, дазволена здабываць дарослых самцоў высакароднага аленя трафейнай якасці і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту. Паводле слоў вядучага спецыяліста, дазволены ружэйны від палявання з засады з падыходу.

Можна таксама паляваць на дзіка любога полу і ўзросту, акрамя свінаматак. Паляваць на гэтых жывёл дазволена ружэйным спосабам з засады, падыходу кругласутачна.

Генадзь Лецка адзначыў, што асенне-зімовы сезон палявання на андатру прадоўжыцца да апошняй нядзелі студзеня, палявання на бабра і выдру - па 31 снежня ў светлы час сутак. Прадаўжаецца таксама паляванне на зайца-беляка, зайца-русака, куніцу лясную і каменную, тхара ляснога, норку амерыканскую, гарнастая, вавёрку звычайную. Адстрэл вядзецца з гладкаствольнага ружжа, з выкарыстаннем паляўнічых сабак у светлы час сутак. Паляванне на гэтых пушных жывёл завершыцца ў апошнюю нядзелю студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?