Украінскі дэпутат ад прарасійскага «Апазіцыйнага блока» Міхаіл Добкін жорстка раскрытыкаваў урад Расіі за пашырэнне спіса санкцый супраць Украіны.

Незадаволенасць палітык выказаў у каментары пад паведамленнем прэм'ера-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева ў Twitter. Добкін папракнуў расіян за рашэнне ўвесці санкцыі супраць яго аднапартыйцаў, якія галасавалі за выключэнне Юрыя Бойка і Сяргея Лёвачкіна з «Апазіцыйнага блока».

''Унесцi ў спіс усіх, хто прагаласаваў за выключэнне Бойка і Лёвачкіна з фракцыі АБ у ВР і аб'явіць гэта абаронай інтарэсаў расійскай дзяржавы і грамадзян Расіі?! Маразм мацнее! Ды ідзіце вы нах** са сваімі санкцыямі! Д***лы, бл***!», — напісаў Добкін.

«Пару тыдняў таму, апазіцыянеры на Форуме Свабоднай Расіі ўнеслі мяне ў спіс памагатых пуцінскага рэжыму. А сёння ўжо кіраўнік урада РФ падпісаў санкцыйны спіс ворагаў РФ, дзе фігуруе і маё прозвішча! Вы там разбярыцеся паміж сабой хто з вас ху, а то смешна выглядаеце», — дадаў ён.

Адзначым, што акрамя Міхаіла Добкіна і яго брата Дзмітрыя ад «Апазіцыйнага блока» ў спіс санкцый патрапілі таксама Аляксандр Вілкул, Барыс Калеснікаў, Вадзім Навінскі, Юрый Варапаеў, Таццяна Бахцеева і іншыя прарасійскія палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0